BE RU EN

У расейскім Орску прарвала дамбу: Горад затапляе

  • 5.04.2024, 21:33

Абвешчаная эвакуацыя.

Прарыў дамбы адбыўся ў Орску Арэнбургскай вобласці РФ, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўныя службы. У Адзінай дзяжурнай дыспетчарскай службе Орска паведамілі «Інтэрфаксу», што дамбу прарвала паводкай.

Жыхароў горада эвакуююць з дамоў, якія знаходзяцца ў зоне затаплення, расказаў суразмоўца агенцтва. У зону падтаплення могуць патрапіць блізу чатырох тысячаў прыватных жылых дамоў, дзе жывуць прыкладна 10 тысячаў чалавек. «Прарыў дамбы пагражае ў першую чаргу прыватнаму сектару Орска», – заявілі ў аператыўных службах.

Паводле звестак выдання «Урал56.ру», ідзе эвакуацыя са старога горада Орска.

Ратавальнікі з муніцыпальнымі службамі спрабуюць умацаваць дамбу, паведамілі ў МНС.

У крамах Орска раскупілі амаль усю пітную ваду.

Апошнія навіны