BE RU EN

Расея пастанавіла выкарыстоўваць сваіх цывільных як «жывы шчыт» ва Украіне

  • 12.05.2024, 13:31

Для прыкрыцця вайскоўцаў.

Расейскія акупанты запрашаюць у часова акупаваныя раёны Украіны расейцаў, каб прыкрыць імі сваіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміў старшыня Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў, паведамляе Цэнзор.НЕТ.

«Акупанты анансуюць курортны сезон - хочуць схаваць сваіх вайскоўцаў за спінамі турыстаў з Расеі. Ужо трэцяе лета расейцы абяцаюць «наплыў турыстаў» на акупаванае Азоўскае ўзбярэжжа. Двойчы «сезон» быў удалы толькі для падраздзяленняў расейскага войска, якія жывуць на адціснутых базах і трэніруюцца на палігонах уздоўж узбярэжжа», - напісаў ён.

Начальнік АВА падкрэсліў, што «сёлета акупантам вельмі патрэбныя адпачывальнікі».

«За заявамі гаўляйтэраў аб «пабудове горада-курорта ў Прыморску» і «паўмільёна адпачывальнікаў», у Бярдзянску ёсць толькі патрэба ў жывым шчыце. У гатэлях і на базах адпачынку за спінамі турыстаў хочуць хаваць сваіх вайскоўцаў. Адпачывальнікамі, якія едуць у Крым і на Азоўскае ўзбярэжжа па «наземным калідоры», хочуць прыкрываць вайсковую лагістыку», - заявіў Фёдараў.

Апошнія навіны