BE RU EN

Аўстрыя перамагла Фінляндыю ў матчы чэмпіянату свету ў хакеі

  • 16.05.2024, 21:11

У паралельным паядынку Швэцыя перамагла Казахстан.

Каманда Аўстрыі перамагла каманду Фінляндыі ў матчы групавога этапу чэмпіянату свету ў хакеі, які праходзіць у Чэхіі.

Сустрэча групы А, якая адбылася ў Празе, закончылася з лікам 3:2 (0:2, 1:0, 2:0). У складзе аўстрыйцаў шайбы закінулі Марыё Хубер, Ціма Нікль і Беньямін Баўмгартнер. У фінаў вызначыліся Саку Мяэналанен і Олівер Капанен.

Фіны займаюць чацвёрты радок у групе А з 7 баламі, аўстрыйцы (4) ідуць пятымі.

У паралельнай гульні групы В каманда Швэцыі перамагла каманду Казахстана – 3:1 (1:0, 1:0, 1:1). У складзе пераможцаў шайбы закінулі Маркус Юхансан, Лінус Юхансан і Фабіян Зетэрлунд. У казахстанцаў вызначыўся Адзіль Бекетаеў.

Швэды перамаглі ўсе чатыры матчы ў групе, набралі 12 балаў і сталі лідарамі ў табліцы групы В, каманда Казахстана (3) – сёмая.

Апошнія навіны