BE RU EN

Пра што змаўчала прэс-служба Лукашэнкі, але напісалі азербайджанскія СМІ

  • 17.05.2024, 16:23

Непрыемны момант.

Тэлеграм-канал «СерпомПо» аналізуе адначасовыя візіты Пуціна - у Пекін, і Лукашэнкі - у Азербайджан.

- Пакуль Пуцін цытаваў у Пекіне словы савецкай песні «Рускі з кітайцам - браты навек», Лукашэнка, які прыбыў учора з дзяржаўным візітам у Азербайджан, запэўніваў, што яны з Аліевым таксама маюць стасункі як браты і аднолькава разумеюць, куды рухаецца свет.

Мабыць, у знак гэтага адзінага брацкага погляду на свет Лукашэнка, як паведамляюць азербайджанскія СМІ, «ушанаваў памяць гераічных сыноў і дачок Радзімы, якія аддалі жыццё ў барацьбе за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджана, усклаў вянок да мемарыяла «Вечны агонь».

Лукашэнкаўскі пул пра гэта чамусьці змаўчаў, паказаўшы толькі ўскладанне вянка да магілы Гейдара Аліева і кветак да магілы яго жонкі.

Можа, каб не злаваць лішні раз Арменію, з якой Беларусь знаходзіцца ў адным вайсковым саюзе?

Наўрад ці. Але нядзіўна, што Арменія рухаецца да выхаду ад такіх хаўруснікаў.

Апошнія навіны