BE RU EN

У Буда-Кашалёўскім раёне ў полі згарэў камбайн

  • 23.05.2024, 15:01

Механізатар паспрабаваў яго патушыць.

У Буда-Кашалёўскім раёне ў полі згарэў кормазборачны камбайн УЭС 2-250 (выпушчаны "Гомсельмашам" у 2008-м) мясцовага прадпрыемства "Юбілейны Агра". Як паведамляе раённая газета, здарэнне адбылося днём 22 траўня каля вёскі Бронніца. Да прыезду ратавальнікаў механізатар спрабаваў самастойна ліквідаваць узгаранне.

Прэс-служба МНС удакладняе, што 59-гадовы мужчына атрымаў апёкі рук (5% цела), яго шпіталізавалі ў цэнтральную раённую лякарню. Разгляданая версія прычыны пажару - "механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў".

Апошнія навіны