BE RU EN

Канада і Швэйцарыя выйшлі ў паўфінал ЧС у хакеі

  • 23.05.2024, 20:15

Канадцы перамаглі славакаў, швэйцарцы абгулялі немцаў.

Нацыянальныя каманды Канады і Швэйцарыі заваявалі квіткі ў 1/2 фіналу чэмпіянату свету, які праходзіць у Чэхіі.

У чвэрцьфінале Канада з лікам 6:3 (2:1, 1:0, 3:2) узяла верх над камандай Славакіі. У сваю чаргу Швэйцарыя нанесла паразу камандзе Нямеччыны – 3:1 (2:0, 0:1, 1:0).

Яшчэ два паўфіналісты турніру вызначацца паводле вынікаў матчаў ЗША – Чэхія і Швэцыя – Фінляндыя. Гэтыя гульні пройдуць у чацвер і стартуюць у 21:20 паводле Менска.

Каманда Беларусі ўдзелу ў чэмпіянаце не бярэ праз санкцыі.

Апошнія навіны