BE RU EN

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй за $81

  • 23.05.2024, 20:46

Упершыню з 15 лютага.

Кошт ліпеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE знізіўся на 1,11% – да $80,99 за бараль, сведчаць звесткі гандлю на 20:20 паводле Менска. Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $81 за бараль упершыню за тры месяцы, папярэдні раз такое было 15 лютага.

Кантракты на нафту WTI з пастаўкай у чэрвені на Нью-Ёркскай таварнай біржы патаннелі на 1,29%, да $76,57 за бараль.

Апошнія навіны