BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

  • 23.05.2024, 21:50

З 1 чэрвеня.

Чарговае падаражанне цыгарэтаў адбудзецца ў Беларусі з 1 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў.

На 15 капеек вырасце кошт цыгарэтаў Pall Mall Superslims Azure Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». На 10 капеек падаражэюць некаторыя віды лінейкі Rothmans.

ТАА «Тытунь-інвест» падніме на 10–15 капеек кошты асобных пазіцый маркі Camel, а таксама Pall Mall Superslims Azure, Richmond Compact Special Blue і Sobranie Caster.

«Сентоні ПРА» павысіць на 10 капеек кошты ўсіх відаў цыгарэтаў, якія ўвозіць гэтая кампанія – Camel Yellow, Blue, Compact, Compact Blue, Richmond Compact Special Blue і Sobranie Caster. А кошт вырабленых у Беларусі Pall Mall Superslims Azure вырасце на 15 капеек. Новыя цыгарэты Lucky Strike Aroma Ruby будуць каштаваць 5,8 рублі.

«Беларусьгандаль» падніме кошт увазных цыгарэтаў Vogue адразу на 1,7 рубля, а некаторых цыгарэтаў лінейкі Rothmans – на 10 капеек.

Прыкметнае падаражанне цыгарэтаў у Беларусі адбываецца ў рамках уніфікацыі акцызаў з адпаведнай расейскай прадукцыяй.

Апошнія навіны