BE RU EN

Украінскія байцы ўзялі ў палон акупанта, які пераадзеўся ў форму УСУ

  • 24.05.2024, 10:53

Падчас начнога штурму.

Украінскія памежнікі ў Данецкай вобласці ўзялі ў палон расейца. Акупант надзеў форму ўкраінскага войска.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны ў Facebook.

Памежнікі расказалі, што падчас начных штурмаў захопнікі малой групай спрабавалі зайсці на ўкраінскія пазіцыі ў Данецкай вобласці. Байцы брыгады «Помста» нанеслі вогненны ўдар і прымусілі супраціўніка адступіць.

Аднак адзін з расейскіх штурмавікоў надумаў здацца ў палон. Для гэтага ён надзеў кіцель украінскага войска, які нібыта знайшоў падчас руху да пазіцый памежнікаў.

Палоннага акупанта перадалі праваахоўным органам.

Апошнія навіны