BE RU EN

Рагозін зладзіў істэрыку праз падрыў ядзернага шчыта РФ

  • 25.05.2024, 13:14

Пагражае Вашынгтону.

У Краснадарскім краі РФ дроны атакавалі аб'ект сістэмы папярэджання аб ядзерным удары – станцыю «Варонеж-ДМ».

Расейскі «сэнатар» ад акупаванай Запарожскай вобласці і былы кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін абвінаваціў Украіну ў нападзе па сістэме супрацьракетнай абароны Расеі. Ён заявіў, што "Вашынгтон выступіў заказчыкам грандыёзнага злачынства, наняўшы безадказнага бандыта".

Рагозін дадаў, што “Вашынгтону давядзецца адказаць за тое, што здарылася”.

Варонеж-ДМ уваходзіць у сямейства стацыянарных загарызонтных радыёлакацыйных станцый вялікай далёкасці Варонеж. Станцыі прызначаныя для выяўлення касмічных і аэрадынамічных аб'ектаў, у тым ліку балістычных і крылатых ракет.

Апошнія навіны