BE RU EN

Рой дронаў УСУ разарваў расейскі Т-90М

  • 26.05.2024, 15:22

Танк асляпілі, спынілі і спалілі.

Аператары FPV-дронаў 47-й брыгады УСУ падарвалі на фронце яшчэ адзін расейскі Т-90М, які расейцы ўважаюць за самую сучасную мадэль у сваім войску. На рахунку падраздзялення ўжо шэсць знішчаных адзінак Т-90 «Прарыў», піша dialog.ua.

На апублікаваных кадрах паказана сапраўднае паляванне за расейскім танкам роем украінскіх дронаў.

Першы з іх трапляе ў маторны адсек, другі пашкоджвае оптыку навядзення. Танк аслеплены і спынены. Трэці робат трапіў паміж вежай і корпусам, пасля чаго танк згарэў.

Сімвалічна, што ўсё гэта адбылося проста каля дарожнага знака з намаляваным сцягам Украіны.

Апошнія навіны