BE RU EN

У Беларусі стратнае прадпрыемства набрала пазык на сотні мільёнаў, але выплачваць не будзе

  • 26.05.2024, 21:20

Прыдумалі цэлую схему.

Агенцтву па кіраванні актывамі даручылі выкупіць пазыкі стратнага прадпрыемства «Магілёўхімвалакно». Адпаведная пастанова была апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адзначае «Зеркало».

«Магілёўхімвалакно» ўсяго за тры апошнія гады набрала крэдытаў на суму 370,9 млн у чатырох банках: «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Банк БелЗЭБ» і «Белгазпрамбанк». Вярнуць іх мусілі ў 2024—2026 гадах.

Агенцтва па кіраванні актывамі выкупіць гэтыя запазычанасці за 296,8 млн рублёў. Гэта значыць, дысконт складзе 74,2 млн рублёў, або 20%.

«Магілёўхімвалакно» надлежыць да стратных прадпрыемстваў. Летась яно скараціла чыстую страту 227,7 да 127,2 млн рублёў, вынікае са звестак адзінага партала фінансавага рынку. Імаверна, гэтаму акурат дапамаглі крэдытныя рэсурсы.

Апошнія навіны