BE RU EN

Вяскоўцы ўцякаюць з вёсак

  • 26.05.2024, 18:31

Яскравы прыклад з Берасцейскай вобласці.

У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Леў:

- Лукашысцкая БелТА чарговым разам пракалолася ў аповедзе пра выпускны ў Пачапаўскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. Было ажно двое выпускнікоў.

Усяго ў школе вучацца 35 дзяцей з аграгарадка Пачапава і суседніх вёсак. Адміністрацыя запрасіла выпускнікоў 1974-га года. Тады выпускаліся два класы. Нягледзячы на тое, што многія не змаглі прысутнічаць на 50-годдзі выпускнога, прыйшло амаль два дзясяткі чалавек.

Калі Лукашэнка ўзурпаваў уладу, у Пачапавічах жыло больш за 300 чалавек, зараз засталося менш за палову. Абуральны факт «росквіту» беларускай вёскі.

Людзі ўцякаюць ад рабскай працы і жабрацкіх заробкаў. Сельскую гаспадарку душыць карупцыя «крэпкіх» гаспадарнікаў і санкцыі. Неўзабаве беларуская вёска застанецца зусім без людзей.

Апошнія навіны