BE RU EN

У Курапатах зноў паламалі крыжы

  • 26.05.2024, 19:42

Ва ўрочышчы дзейнічаюць вандалы.

У Курапатах зноў паламалі крыжы. На гэты раз знеслі крыжы з надпісамі «Беларускім сялянам», «Беларускай інтэлігенцыі» і інш., а таксама імянныя крыжы ахвярам, якія ставілі сваякі, у тым ліку на польскай мове, піша «Белсат» на падставе сведчання свайго чытача.

Яшчэ раней з вялікага крыжа, пастаўленага ў 1989 годзе на ўваходзе ў Курапаты, збілі абраз Маці Божай Курапацкай, створаны мастаком Аляксеем Марачкіным.

Апошнія навіны