BE RU EN

У Менску і ваколіцах гэтым летам можна будзе адпачываць на 23 пляжах

  • 26.05.2024, 20:56

Спіс.

Пасля абследавання зон адпачынку на вадзе сталічныя ўлады зацвердзілі спіс пляжаў, якія будуць даступныя менчукам гэтым летам, паведамляе прэс-служба Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Працаваць будуць 23 пляжы на пяці зонах адпачынку:

- Заслаўскае вадасховішча (Менскае мора) - восем пляжаў (№1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 9);

- вадасховішча Крыніца - два пляжы (№ 3 і 4);

- вадасховішча Дразды - шэсць пляжаў (№ 2, 5, 6, 7, 8, 9);

- Цнянскае вадасховішча - шэсць пляжаў (№1-6);

- Камсамольскае возера - адзін пляж (№ 1).

Заяўляецца, што са свайго боку санстанцыя не толькі правярала стан вады, але і абследавала тэрыторыю пляжаў на кузурак і арганізавала іх апрацоўку ад кляшчоў.

Апошнія навіны