BE RU EN

З'явілася відэа расстрэлу «вагнераўцаў» у Чэлябінску

  • 27.05.2024, 12:18

У горадзе ідзе “крымінальная вайна”.

Апублікаванае відэа расстрэлу наймітаў з ПВК «Вагнер» у расейскім Чэлябінску. У горадзе працягваюцца разборкі.

Канфлікт адбыўся паміж мясцовымі жыхарамі нібыта з-за таго, што былі абражаныя былыя байцы ПВК "Вагнер". Пасля гэтага паміж двума кампаніямі (адны былі ў камуфляжы) адбылася бойка, дзе спачатку найміты атрымалі верх.

Але вельмі хутка ў Ленінскі раён горада, дзе здарыўся канфлікт, на дзвюх аўто прыехала падмацаванне іх супраціўнікаў. Невядомыя расстралялі "музыкаў" з траўматычнай зброі. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся як мінімум двое наймітаў.

Апошнія навіны