BE RU EN

Маск пабудуе суперкампутар для свайго ШІ Grok

  • 27.05.2024, 20:07

Мільярдэр назваў яго «гігафабрыкай вылічэнняў».

Ілан Маск паведаміў інвестарам, што ягоны стартап xAI да восені 2025 года плануе пабудаваць суперкампутар, на якім будзе працаваць будучая больш разумная ітэрацыя ягонага чат-боту са штучным інтэлектам Grok.

Мільярдэр называў новы суперкампутар, неабходны для больш разумнай мадэлі чат-боту Grok, «гігафабрыкай вылічэнняў». Мяркуецца, што ён будзе грунтавацца на дзясятках тысячаў графічных працэсараў NVIDIA H100 і будзе каштаваць мільярды даляраў, піша The Information.

Падчас прэзентацыі Маск таксама сказаў інвестарам, што запланаваны кластар GPU будзе прынамсі ў чатыры разы большы памерам, чым усё, што цяпер выкарыстоўваецца канкурэнтамі xAI. Раней Маск заяўляў, што для трэцяй версіі Grok спатрэбіцца не менш за 100 000 чыпаў – у пяць разоў больш, чым 20 тысячаў графічных працэсараў, якія выкарыстоўваюцца для навучання Grok 2.0.

Цяпер Grok працуе ў версіі 1.5, якая была выпушчаная ў красавіку. Акрамя тэксту, мадэль падтрымлівае апрацоўку фота і дыяграмаў. У пачатку гэтага месяца X (Twitter) якая прапануе Grok для карыстальнікаў з платнай падпіскай, пачала прапаноўваць карыстальнікам зводныя навіны, створаныя гэтым штучным інтэлектам.

Апошнія навіны