BE RU EN

У РФ пяць чалавек памерлі ад невядомага рэчыва

  • 9.05.2024, 18:23

Яшчэ 14 - у лякарні.

У расейскім горадзе Астрахані пяць чалавек памерлі ў выніку атручэння невядомым рэчывам, яшчэ 14 чалавек знаходзяцца ў лякарні (11 з іх - у рэанімацыі). Пра гэта ў чацвер, 9 траўня, паведамілі расейскія тэлеграм-каналы.

Паведамляецца, што ўсе гэтыя людзі ўжывалі наркотыкі.

«Паводле звестак следства, у ноч з 8 на 9 траўня 2024 года на тэрыторыі Савецкага і Трусоўскага раёнаў Астрахані ў розных месцах знойдзеныя целы мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Акрамя таго, у лякарні з дыягназам «атручэнне невядомым рэчывам» даставілі 14 мясцовых жыхароў, 11 з якіх знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Па гэтым факце следчымі распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.109 КК РФ (прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам)», - піша тэлеграм-канал Baza.

Апошнія навіны