BE RU EN

З’явілася яшчэ адна нагода для МКС выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі

  • 11.06.2024, 11:00

Дыктатара здалі свае ж прапагандысты.

У Беларусь зноў прывязуць школьнікаў і студэнтаў з акупаванага расейцамі ўкраінскага Мелітопаля. Як паведамляюць «Минск-Новости», арганізацыяй іх паездкі займаецца прарасейскі «Рух Саюз».

Дэлегацыя з 32 чалавек мусіць прыбыць у Менск увечары 10 чэрвеня. Паведамляецца, што дзеці і падлеткі наведаюць «памятныя мясціны і славутасці», звязаныя з Другой сусветнай вайной.

У менскай сярэдняй школе №101 для іх адбудзецца майстар-клас «Быць вайскоўцам - гэта ганарова!». На ім школьнікі і студэнты будуць збіраць і разбіраць аўтамат Калашнікава, а таксама страляць з яго. Ім абяцаюць зладзіць таксама стральбу з страйкбольнай зброі па мішэнях і з пісталета Макарава.

17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордэры на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Падставай называецца ваеннае злачынства - незаконная дэпартацыя дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расеі. 27 красавіка таго ж года ПАРЕ ў сваёй рэзалюцыі прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі - датычнымі да яго.

Апошнія навіны