BE RU EN

Улады хочуць падмяць пад сябе рынак таксі

  • 11.06.2024, 9:59

Для гэтага хочуць стварыць нацыянальнага аператара.

Улады хочуць стварыць нацыянальнага аператара таксі, што прынясе вялізныя грошы ў бюджэт. Пра гэта заявіла старшыня Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў (АППП) Кацярына Станкевіч - у эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ абмяркоўвалі будучыя змены на рынку таксі і манапалізацыю «Яндэкса».

З 1 жніўня замежныя дыспетчары і сэрвісы таксі змогуць працаваць у Беларусі толькі пры ўмове стварэння беларускай юрыдычнай асобы. «Яндэкс» зарэгістраваў беларускую кампанію, яна называецца «Белго Корп».

Але некаторыя выступаюць супраць «Яндэкс Go» (уключае ў сябе «Яндэкс.Таксі»), лічачы яго манапалістам.

«Паводле нашага беларускага заканадаўства, калі ты не дыспетчар таксі, а нейкі агрэгатар, то табе спачатку прыходзяць усе грошы, якія ты сабраў за перавозкі. Пакідаеш сабе сваю камісію 20-27%, а потым пералічваеш перавозчыкам. Калі ты становішся дыспетчарам таксі, грошы павінны ісці перавозчыку наўпрост, а потым ён павінен заплаціць дыспетчару за паслугі, якія яму выкананыя. І асноўная прычына, чаму не жадаюць рэгістраваць і прызнаваць сябе ў якасці дыспетчара… вы разумееце, што такое абарачэнне ад усіх перавозак. Гэта дзясяткі мільёнаў даляраў, якія можна выкарыстоўваць у сваіх законных мэтах», - заявіла Станкевіч.

Яна таксама ўказала, што агрэгатары не адказваюць за бяспеку - кіроўцы і пасажыраў.

«Нашай прапановай з'яўляецца распрацоўка нацыянальнага аператара, каб не было гэтага калапсу. Гэта вялізныя паступленні ў бюджэт», - заклікала старшыня асацыяцыі.

У сваю чаргу першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч заявіла, што без «Яндэкса» горад не пражыве.

Апошнія навіны