BE RU EN

Беларускіх вайскоўцаў перакідваюць на мяжу з Польшчай

  • 11.06.2024, 12:18

Перакінутая батальённая тактычная група.

Батальённая тактычная група 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання перакідваецца на мяжу для адпрацоўкі пытанняў прыкрыцця, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

"Падчас праверкі асабовы склад на штатным узбраенні будзе выходзіць у прызначаны раён для адпрацоўкі пытанняў прыкрыцця Дзяржаўнай мяжы і выканае комплекс мерапрыемстваў у інжынерным абсталяванні агнявых рубяжоў, пазіцый і апорных пунктаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Мерапрыемства праводзіцца "ў рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл".

Апошнія навіны