BE RU EN

УСУ паказалі разгром штурмавой калоны расейцаў пад Краснагораўкай

  • 11.06.2024, 16:34

Відэа баявой працы.

УСУ адбілі штурм расейцаў пад Краснагораўкай Данецкай вобласці, знішчыўшы ўсю вайсковую тэхніку РФ, якая ўдзельнічала ў атацы.

Пра гэта 10 чэрвеня ў X паведаміла ўправа стратэгічных камунікацый (страткам) УСУ, апублікаваўшы відэа баявой працы.

«Спроба штурму пад Краснагораўкай скончылася для акупантаў поўным разгромам. Усю варожую тэхніку спалілі сілы абароны», - сказана ў паведамленні.

У страткаме адзначылі, што ў адбіцці штурму акупантаў, знятага на відэа, удзельнічалі 59-я, 53-я і 79-я асобныя механізаваныя брыгады УСУ пры падтрымцы іншых падраздзяленняў.

Апошнія навіны