BE RU EN

Украінскія воіны паказалі відэа збіцця расейскага Су-25

  • 11.06.2024, 19:34

Самалёт быў збіты на Пакроўскім кірунку.

Украінскія войскі ўчора, 10 чэрвеня, збілі расейскі самалёт Су-25 на Пакроўскім кірунку. Байцы 110-й асобнай механізаванай брыгады паказалі відэа збіцця варожай «сушкі».

Пра гэта паведамляе Facebook 110-й асобнай механізаванай брыгады ім. генерал-харунжага Марка Бязручкі.

Як паведамляецца, варожы самалёт заляцеў у паласу адказнасці брыгады.

«Часу на тое, каб пашкадаваць аб сваім неразумным учынку ў яго (пілота расейскага Су-25 – заўв.) было няшмат – ад моманту пуску ракеты да моманту трапляння ў борт. Такое ўражанне, што ў іх у лётчыкі ідуць выключна суіцыднікі», - адзначылі ў 110 АМБр.

Апошнія навіны