BE RU EN

Пашынян паставіў Менску ўльтыматум

  • 13.06.2024, 10:24

Прэм'ер Арменіі патрабуе прабачэнняў ад Лукашэнкі.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не будзе наведваць Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка:

- Хачу зафіксаваць, што я больш ніколі не прыеду ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка.

Таксама кіраўнік урада Арменіі заявіў, што армянскія чыноўнікі таксама не будуць наведваць нашу краіну.

Абвастрэнне стасункаў паміж Ерэванам і Мінскам звязанае з візітам Лукашэнкі ў Нагорны Карабах.

16 траўня беларускі дыктатар на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым сказаў наступнае: «Успомніў нашу размову перад вайной, перад Вашай вызваленчай вайной, калі мы па-філасофску разважалі за абедам удваіх. Тады мы прыйшлі да высновы, што ў вайне перамагчы можна».

Словы беларускага дыктатара выклікалі дыпламатычны скандал.

Апошнія навіны