BE RU EN

У Гомельскай вобласці за адну базавую прадаюць графскую сядзібу

  • 15.06.2024, 17:35

За год яна падаражэла на тры рублі.

У Чачэрску графскую сядзібу – радавое гняздо графа Чарнышова-Круглікава – прадаюць за адну базавую велічыню. Раней за яе прасілі амаль 860 тысяч, паведамляе «Еўрарадыё».

Затым у спробах прадаць аб'ект кошт знізілі ўдвая. А летась мясцовыя ўлады пагадзіліся саступіць будынак за адну базавую велічыню.

Тады яна складала 37 рублёў, а цяпер – 40. Атрымліваецца, за год лот падаражэў на тры рублі.

Сядзіба – помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Яна пабудавана ў 1860 годзе. У пачатку XX стагоддзі ў будынку размяшчалася школа. А пасля Другой сусветнай там працавалі вячэрняя школа, дзіцячая бібліятэка, Дом піянераў, гісторыка-этнаграфічны музей, цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі.

Апошнія навіны