BE RU EN

Расейцы забілі інгуша за адмову ісці на штурм

  • 16.06.2024, 11:25

Акупанты інсцэніравалі спробу самагубства і абрабавалі яго.

Расейскія вайскоўцы забілі ва Украіне саслужыўца з Інгушэціі за адмову ўдзельнічаць у штурме.

Паводле інфармацыі, забітага звалі Рашыд Дудараў, і ён быў родам з сяла Кантышава. Перад забойствам Дударава, расейцы яго катавалі токам. Акрамя таго, пасля ў яго скралі грошы з банкаўскай карты, піша Цензор.НЕТ.

Камандаванне РФ спрабуе выдаць расправу над вайскоўцам за самагубства.

Апошнія навіны