BE RU EN

У Беларусі разганяецца інфляцыя

  • 17.06.2024, 9:05

Экспэрты расказалі пра рызыкі для беларускай эканомікі.

Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе расказалі аб рызыках, якія могуць узмацніць інфляцыю ў Беларусі.

Экспэрты банка адзначылі, што ў Беларусі ў гадавым вылічэнні кошты ў траўні павялічыліся на 5,7% пасля росту на 5,6% у красавіку.

Інфляцыі ў сегменце нехарчовых тавараў у апошні месяц вясны была на ўзроўні 4,1% пасля 3,9% у красавіку.

Цэны харчовых тавараў павысіліся на 6,2%, на паслугі - на 6,9%, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца.

Аналітыкі ЕАБР мяркуюць, што ў нашай краіне дзяржаўнае рэгуляванне па-ранейшаму застаецца вызначальным чыннікам дынамікі коштаў.

"Высокі рост заработных плат і крэдытаванне, якое пашыраецца, працягваюць заставацца чыннікамі рызыкі для ўзмацнення праінфляцыйнага ціску", - адзначылі ў банку.

Апошнія навіны