BE RU EN

Шакавальная баявая праца ўкраінскіх лётчыкаў па расейскіх цэлях патрапіла на відэа

  • 17.06.2024, 15:53

Пілоты выціскаюць усё магчымае з тэхнікі савецкай вытворчасці.

Украінскія лётчыкі актыўна працуюць па варожых цэлях на сушы і ў паветры, а з прыбыццём ва ўсе брыгады заходніх самалётаў гэта работа будзе значна больш эфектыўная.

Як паведаміў камандзір Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук.

- Пілоты Паветраных сіл працягваюць выконваць небяспечныя місіі і задачы - знішчаць варожыя цэлі ў паветры, наносяць удары па наземных аб'ектах супраціўніка.

На відэа - баявая праца лётчыкаў 40-й брыгады тактычнай авіяцыі паветранага камандавання "Цэнтр".

Камандзір перакананы, што з паступленнем ва ўсе брыгады тактычнай авіяцыі Паветраных сіл заходніх самалётаў, гэта работа будзе больш эфектыўнай.

Аляшчук адзначыў, што цяпер украінскія пілоты выціскаюць усё магчымае з тэхнікі савецкай вытворчасці, якая ёсць на ўзбраенні. Наземны персанал падтрымлівае гэтыя самалёты ў баяздольным стане і робіць усё, каб зберагчы іх ад варожых вачэй. Асобна Аляшчук выказаў падзяку “Прывідам Кіева” за мужнасць і гераізм.

Апошнія навіны