BE RU EN

Беларускага дызайнера западозрылі ў запазычанні ў вядомага брэнда

  • 18.06.2024, 19:11

Фотафакт.

Карыстальніца X звярнула ўвагу на калекцыю «Гольф» вядомага беларускага дызайнера Івана Айплатава. На адной з сукенак яна заўважыла элемент, які вельмі нагадвае лагатып вядомага брэнду адзення, піша «Люстэрка».

«А вы таксама бачыце тут несумленны нават не закос, а, я б сказала, нават падабенства да ступені змешвання з Fred Perry? Айплатаў, напэўна, скажа, што натхніўся, але… Як вы да такога ставіцеся?» – задала пытанне дзяўчына.

На сукенцы з калекцыі «Гольф», створанай Іванам Айплатавым, коштам 420 рублёў насамрэч ёсць элемент, які нагадвае лагатып брытанскай кампаніі Fred Perry. Гэтая кампанія займаецца вытворчасцю спартовага адзення і ўважаецца за адну з самых паспяховых у сваёй галіне.

Пры гэтым элементы ўсё ж адрозніваюцца – каляровай гамай і формай.

Апошнія навіны