BE RU EN

У Віцебску затрымалі дырэктара прадпрыемства

  • 23.06.2024, 13:56

Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Дырэктара віцебскага прадпрыемства затрымалі за буйныя крадзяжы. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі МУС, 58-гадовы топ-мэнэджар даваў незаконныя ўказанні падначаленаму супрацоўніку аб пералічэнні сродкаў у якасці дывідэндаў на адрас фірмы, у якой сам з'яўляўся заснавальнікам. Шкоду, прычыненую прадпрыемству за некалькі гадоў, ацанілі на больш як 175 тысяч рублёў.

Распачатая крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва значнай суме.

Апошнія навіны