BE RU EN

Украінскія вайскоўцы паказалі знішчэнне «шахедаў» з дапамогай СПА «Тунгуска»

  • 23.06.2024, 15:18

Атмасфернае відэа.

Украінскія вайскоўцы паказалі, як «Тунгуска» магутна б'е па расейскіх «шахедах», якія атакуюць Украіну.

Пра гэта паведамляецца ў Facebook Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.

«На атмасферным відэа захаванае майстэрства і адвага экіпажа зенітнага ракетна-гарматнага комплексу 2К22 «Тунгуска», - гаворыцца ў паведамленні.

Ён, са слоў вайскоўцаў, забяспечвае эфектыўнае і заўсёды эфектнае выкарыстанне гэтай зенітнай сістэмы СПА ў барацьбе з расейскімі дронамі-камікадзэ тыпу «шахед», якімі Расея атакуе мірныя гарады Украіны.

Апошнія навіны