BE RU EN

На папулярным у беларусаў турэцкім курорце пачалося нашэсце змей

  • 23.06.2024, 15:25

Яны запаўзаюць у жылыя дамы, офісы і аўтамабілі.

У турэцкай Анталлі праз спякоту пачалося нашэсце змей. Яны запаўзаюць у жылыя дамы, у офісы і аўтамабілі. Мясцовыя і турысты занепакоеныя, паведамляе Halk TV.

З моманту, як у рэгіёне ўсталявалася спякотнае надвор'е, пажарныя вынялі з жылых памяшканняў 106 рэптылій і выпусцілі іх на волю. Званкі з паведамленнямі аб змеях паступаюць ратавальнікам кожны дзень, праводзіцца па 10-15 выратавальных аперацый штодня.

Адзначаецца, што маштабнае будаўніцтва ў гарадах звузіла натуральнае асяроддзе пасялення змей, таму іх усё часцей сталі бачыць у дамах і офісах.

Дадамо, што летась у Анталлі зафіксавалі новы рэкорд колькасці прыбылых з пачатку года турыстаў. Курорт наведалі 8 мільёнаў 11 тысяч 828 гасцей, ён вельмі папулярны і сярод беларускіх падарожнікаў, бо не трэба атрымліваць візу і туды ёсць наўпроставыя авіярэйсы з Менска.

Апошнія навіны