BE RU EN

Напад на Дагестан: больш за 15 сілавікоў забіта

  • 24.06.2024, 7:35

У нападзе ўдзельнічалі сыны кіраўніка ячэйкі "Адзінай Расеі".

Больш за 15 супрацоўнікаў паліцыі загінулі падчас нападу баевікоў на расейскі Дагестан. Шэсць нападнікаў ліквідаваныя. Пра гэта паведамляе кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў.

Паводле ягоных слоў таксама загінулі яшчэ некалькі цывільных, у тым ліку святар, айцец Мікалай, які прапрацаваў больш за 40 гадоў у праваслаўным храме ў Дэрбэнце.

Са звестак муфтыята рэспублікі пацярпелі 25 чалавек, таксама вядома аб параненым у сяле Сяргакала - адміністрацыйным цэнтры Сергакалінскага раёна - паліцыянтам. Сярод нападнікаў былі двое сыноў і пляменнік кіраўніка Сергакалінскага раёна Магамеда Амарава

Увечары 23 чэрвеня ў Дэрбэнце і Махачкале напады зазналі два праваслаўныя храмы, сінагога і пост ДПС. У Дзербэнце кіраўніку храма Прасвятой Багародзіцы айцу Мікалаю Кацельнікаву баевікі перарэзалі горла

Апошнія навіны