BE RU EN

У адным з баевікоў-нападнікаў на Дагестан, пазналі байца MMA

  • 24.06.2024, 9:00

Ён — баец клуба Хабіба Нурмагамедава.

Адным з баевікоў, якога ліквідавалі расейскія сілавікі ў Дагестане, можа быць баец ММА Гаджымурад Кагіраў.

Як напісаў Telegram-канал Mash, Кагіраў мог быць адным з баевікоў, ліквідаваных у Дэрбэнце. Адзначаецца, што спартовец — выхаванец школы Абдулманапа Нурмагамедава і баец клуба яго сына Хабіба Eagles MMA.

Кагіраў таксама з'яўляецца майстрам спорту ў вольнай барацьбе.

Раней паведамлялася, што больш за 15 супрацоўнікаў паліцыі сталі ахвярамі тэрактаў у Дагестане, таксама загінулі некалькі цывільных грамадзян.

Апошнія навіны