BE RU EN

Польскія візавыя цэнтры мяняюць правілы для беларусаў

  • 24.06.2024, 9:25

Ужо з 25 чэрвеня.Ужо з 25 чэрвеня.

З 25 чэрвеня падаць дакументы ў польскія візавыя цэнтры ў Гародні і Лідзе змогуць толькі тыя беларусы, якія маюць рэгістрацыю на месцы жыхарства ў Гародні і Гарадзенскай вобласці, паведамляецца на сайце VFS global.

“З 25 чэрвеня 2024 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць падаць дакументы ў візавых цэнтрах Польшчы ў Гародні і Лідзе ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (пастаянная рэгістрацыя/штамп у пашпарце). Рэгістрацыя па месцы знаходжання (часовая рэгістрацыя) не з'яўляецца падставай падачы дакументаў у іншай юрысдыкцыі, адрознай ад рэгістрацыі на месцы жыхарства (пастаяннай), за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік можа пацвердзіць, што сапраўды вучыцца, працуе, мае іншыя падставы доўгатэрміновага пражывання (пацвярджэннем з'яўляюцца арыгіналы дакументаў)”, - гаворыцца ў паведамленні.

У VFS Global адзначылі, што такім чынам беларусы змогуць падаваць дакументы толькі ў візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць юрысдыкцыі месца іх прапіскі.

Апошнія навіны