BE RU EN

Пакупніцу шакаваў прылавак са «спецэфектамі» ў «Еўраопце»

  • 25.06.2024, 16:30

Што яе здзівіла?

Беларуска зайшла ў краму «Еўраопт» у Светлагорску і ўбачыла прылавак са «спецэфектамі», на якім ляжала зеляніна. Яна зняла прадукцыю на відэа і выклала ў TikTok, піша zerkalo.io. Але пакупніцу шакаваў кошт - у сезон за кілаграм траў трэба аддаць больш, чым за мяса.

Жанчына зайшла ў «Еўраопт» у Светлагорску і ўбачыла, што там стаіць прылавак са свежай зелянінай. Для захавання таварнага віду зеляніны ў вітрыне працаваў увільгатняльнік, прадукцыя знаходзілася ў штучным тумане.

Аднак кошт зеляніны наведвальніцы здаўся занадта высокім. На роліку можна разгледзець цэннікі, на іх пазначана, што кілаграм ліставой салаты каштуе 35 рубля 50 капеек за кілаграм, базіліка - 63 рублі 90 капеек, шпінату - 50 рублёў 5 капеек.

- Дажыліся - зеляніна каштуе даражэй за кавалак мяса. Мусіць, гэта вырашчана ў залатым садзе. Мне здаецца гэтыя спецэфекты яшчэ больш дадаюць кошт. Нават не ведаю, што ўзяць - мяса ці кілаграм рукалы, - каментуе пакупніца.

У каментарах некаторыя карыстачы адзначылі, што кошты зеляніны нармальныя, тым больш, што купляюць яе не кілаграмамі, а невялікімі пучкамі. Аднак многія людзі здзівіліся і засумняваліся: ці не жарт гэта, такія кошты травы. Вось некаторыя каментары:

• «А потым на сметнік, бо ніхто не можа набыць».

• «Не палянуйцеся, схадзіце на рынак. У Менску на рынках зеляніна каштуе ад 10 да 35 рублёў за кілаграм (гэта самая дарагая)».

• «У нашым горадзе пучок кропу грам 300 каштуе 2 рублі, цыбулі — 1,5 рублі, пятрушкі — 3 рублі. Шпінат увогуле за капейкі валяецца».

• «Капец. Навошта я таматы і бульбачку пасадзіла? Заўтра выкопваю і сею рукалу, базілік і шпінат. На ўвесь Светлагорск насею».

• «Я багатая. У мяне гэта ўсё ў агародзе расце».

• «Яшчэ б падсветку рознымі колерамі зрабіць, тады можна яшчэ 10 рублёў дадаць».

Апошнія навіны