BE RU EN

Дрон знішчыў вайсковую базу РФ у Белгародскай вобласці

  • 26.06.2024, 7:49

За 25 км ад мяжы з Украінай.

25 чэрвеня беспілотнік атакаваў будынак школы ў Белгародскай вобласці РФ, у якім базаваліся расейскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміла расейскае медыя ASTRA.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што дрон-камікадзэ здэтанаваў у школе ў вёсцы Машчонае Якаўлеўскай гарадской акругі – за 25 км ад мяжы з Украінай. Установа даўно не функцыянуе па прызначэнні.

«У сяле Машчонае ў выніку прылёту цалкам згарэў будынак былой школы», – напісаў ён.

Крыніцы паведамілі журналістам, што ў выніку дэтанацыі і наступнага пажару загінуў адзін вайсковец, яшчэ адзін пацярпеў. Акрамя таго, праз прылёт, пажар і магчымую далейшую дэтанацыю з найбліжэйшых дамоў давялося эвакуяваць 200 чалавек.

Апошнія навіны