BE RU EN

Унікальны выпадак: байцы УСУ збілі варожы дрон з 25-мм гарматы на БМП Bradley

  • 26.06.2024, 14:32

Відэафакт.

Украінскія абаронцы, якія ўваходзілі ў экіпаж баявой машыны пяхоты Bradley, збілі на Пакроўскім кірунку варожы FPV-дрон з 25-мм гарматы M242 Bushmaster. Пра гэта паведаміла 47-я асобная механізаваная брыгада УСУ.

«Унікальны выпадак! Экіпаж БМП Bradley збіў варожы FPV-дрон з гарматы Bushmaster. Воіны 47 АМБр пайшлі на апярэджанне і не дазволілі знішчыць амерыканскую машыну», - гаворыцца ў подпісе да відэа.

На відэа бачна, што варожы дрон падлятае да БМП, у якой знаходзяцца ўкраінскія байцы. Наводчык убачыў расейскі FPV-дрон у прыцэле цеплавізара і адкрыў агонь на паражэнне.

Як адзначылі эксперты партала Militarnyi, агонь вёўся звычайнымі 25-мм боепрыпасамі без функцыі паветранага падрыву.

«Дзякуючы высокаму майстэрству аператара ўзбраення Bradley, высокаманеўраная і малагабарытная цэль была знішчаная за мінімальную колькасць стрэлаў», – гаворыцца ў матэрыяле журналістаў.

Апошнія навіны