BE RU EN

Пуцін прысвоіў Зюганаву званне Героя Працы

  • 26.06.2024, 20:02

Камуністу спаўняецца 80 гадоў.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прысваенні лідару КПРФ Генадзю Зюганаву, якому спаўняецца 80 гадоў, звання Героя Працы.

Згодна з дакументам, Зюганаву прысвоілі званне «за вялікія заслугі ў развіцці расейскай дзяржаўнасці, станаўленні грамадзянскай супольнасці і шматгадовую плённую працоўную дзейнасць».

Зюганаў з'яўляецца старшынёй ЦК КПРФ з лютага 1993 года. З таго ж года працуе дэпутатам Дзярждумы РФ. Ён чатыры разы балатаваўся на пасаду прэзідэнта РФ – у 1996, 2000, 2008, 2012 гадах. Палітык кожны раз займаў другое месца.

Апошнія навіны