BE RU EN

Ва Украіну прыбыла буйная партыя танкаў і Patriot

  • 27.06.2024, 7:48

З Гішпаніі.

Кіеў атрымаў буйную партыю ўзбраення ад яшчэ адной краіны-хаўрусніцы – Гішпаніі. У пакет вайсковай дапамогі ўвайшло тое, у чым зараз больш за ўсё маюць патрэбу Сілы абароны Украіны.

Аб гэтым паведаміла гішпанскае выданне El Mundo, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадзе.

Паведамляецца, што ўзбраенне прыбыло ва Украіну на мінулым тыдні, 21 чэрвеня.

Сярод зброі, перададзенай гішпанцамі, ёсць ракеты да амерыканскіх зенітных комплексаў Patriot. У іх маюць вострую патрэбу ўкраінцы для перахопу расейскіх ракет.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў аб дасягнутых дамоўленасцях з Мадрыдам наконт узмацнення ўкраінскай СПА, аднак дэталі дагэтуль трымаюцца ў сакрэце.

Апроч ракет Patriot, у пакет вайсковай дапамогі ўвайшлі танкі Leopard 2A4, артылерыйскія набоі калібру 155 мм, глушылкі для беспілотнікаў, сістэмы сачэння, турэлі з дыстанцыйным узбраеннем і іншае.

Гэта ўжо другая пастаўка ўзбраення гішпанцамі Украіне ў гэтым месяцы.

Апошнія навіны