BE RU EN

Палкоўнік УСУ: Расейцы патрапілі ў адмысловую пастку ў Ваўчанску

  • 27.06.2024, 11:14

Выбрацца з яе практычна немагчыма.

Вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан ацаніў падзеі ў Ваўчанску. Расейскія акупанты патрапілі ў атачэнне на Агрэгатным заводзе ў Ваўчанску. Вораг спрабаваў прарвацца да іх на аўтамабілях, аднак ім гэта не ўдалося. Акрамя таго, павялічылася шэрая зона паміж заводам і пазіцыямі ворага.

У эфіры «24 Канала» ён заявіў, што там расейцы патрапілі ў «рэсурсную пастку», бо ім вылучылі недастатковую колькасць сіл і сродкаў для выканання такога тыпу задач.

«Самі патрапілі ў гэтую «пастку» і зараз адтуль выбрацца практычна немагчыма. Калі яны не перакінуць на гэты кірунак рэзервы з усходняга кірунку. Больш у іх рэзерваў няма», – растлумачыў Світан.

Экспэрт выказаў здагадку, што зараз мы можам прымусіць расейцаў забраць свае рэзервы з-пад Данецка і Ваўнавахі.

«Якраз тыя, якія рыхтуюцца да спробаў прарвацца да Пакроўска. Гэта такі адзін з магчымых хадоў, які расейцы самі нам «падарылі». Адпаведна можна далей развіваць гэты напрамак», – дадаў ён.

Апошнія навіны