BE RU EN

Літва забароніць некаторым чыноўнікам выязджаць у Беларусь

  • 27.06.2024, 9:41

Забарона закране 56 тысяч чалавек.

Літоўцам, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, будзе забаронена выязджаць у Расею, Беларусь і Кітай. Адпаведныя папраўкі да закона «Аб дзяржаўнай і службовай таямніцы» адобрыў 26 чэрвеня кабінет міністраў Літвы, піша lrt.lt.

Цяпер законапраект будзе разглядацца ў Сейме.

Распрацоўкай закону займалася Міністэрства абароны. У ведамстве гавораць, што папраўкі маюць на мэце абараніць дзяржаўных службоўцаў якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, ад дзейнасці замежных спецслужбаў. Адпаведныя захады былі прынятыя пасля папярэджанняў з боку разведкі, што літоўцаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, спрабуюць вербаваць.

Паводле ацэнак Мінабароны, абмежаванне закране амаль 56 тысяч чалавек.

Апошнія навіны