Форвард Грузіі Жорж Мікаўтадзэ стаў найлепшым бамбардзірам групавога этапу Еўра-2024
- 27.06.2024, 10:29
Футбаліст забіў ва ўсіх трох матчах па мячы.
Завяршылася групавая стадыя Еўра-2024.
Больш за ўсё галоў у трох матчах групавога этапу забіў нападнік зборнай Грузіі і «Меца» Жорж Мікаўтадзэ – 3, паведамляе «Трыбуна».
23-гадовы футбаліст забіў ва ўсіх трох матчах па мячы: 1:3 з Турцыяй, 1:1 з Чэхіяй і 2:0 з Партугаліяй.
2 з 3 галоў гулец аформіў з пенальці.
Па два забітыя мячы на рахунку Кодзі Гакпо (Нідэрланды), Рэзвана Марына (Румынія), Джамала Мусіялы, Нікласа Фюлькруга (абодва – Нямеччына) і Івана Шранца (Славакія).