BE RU EN

Украіна атрымала рату на 1,9 млрд еўраў ад ЕЗ

  • 27.06.2024, 14:27

Паводле праграмы Ukraine Facility.

Дзяржаўны бюджэт Украіны атрымаў рату 1,9 млрд еўраў ад Еўрапейскага Звязу паводле праграмы Ukraine Facility.

Пра гэта (паведамляе) прэс-служба ўкраінскага Мінфіна.

Як адзначыў міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка, ЕЗ з'яўляецца ключавым партнёрам Украіны, які працягвае адыгрываць вызначальную ролю ў паскарэнні перамогі і ўмацаванні эканамічнай устойлівасці краіны.

З яго слоў, з пачатку поўнамаштабнай вайны ЕЗ выдзеліў Украіне амаль 35 млрд еўраў наўпроставай бюджэтнай дапамогі.

«Гэтыя сродкі садзейнічалі падтрымцы макраэканамічнай стабільнасці, а таксама даюць магчымасць забяспечваць фінансаванне прыярытэтных бюджэтных патрэб», - дадаў міністр.

Ukraine Facility

Нагадаем, у лютым 2024 года Еўрапарламент зацвердзіў рэгламент праграмы Ukraine Facility. Праграма падтрымкі Украіны ад ЕЗ аб'ёмам 50 млрд еўраў будзе дзейнічаць з 2024 да 2027 года.

Украіна ўжо атрымала 6 млрд еўраў фінансавай падтрымкі ў сакавіку і красавіку гэтага года за выкананне 5 індыкатараў першага квартала. У другім квартале неабходна выканаць 9 індыкатараў, што дазволіць атрымаць 4,1 млрд еўраў у верасні 2024 года.

Агулам план для Ukraine Facility ўключае 151 індыкатар па 69 кірунках рэформаў, выкананне якіх запланаванае на перыяд да 2027 года.

Паводле інфармацыі Мінфіна на 20 чэрвеня з пачатку 2024 года Украіна атрымала блізу 11,8 млрд даляраў міжнароднага фінансавання. Больш за ўсё выдзеліў ЕЗ - 6,5 млрд даляраў. Чакаецца, што МВФ выдзеліць 2,2 млрд даляраў у канцы чэрвеня.

Апошнія навіны