BE RU EN

Беларусу праз пошту даслалі рухавік ад верталёта

  • 27.06.2024, 21:04

Яму можа пагражаць турма.

Пасылку даставілі з Расеі. Супрацоўнікі Менскай рэгіянальнай мытні знайшлі прадукцыю вайсковага прызначэння.

У пасылцы знаходзіўся авіяцыйны турбарухавік, прызначаны для ўдарнага верталёта Мі-24, паведамляе прэс-служба беларускай мытні.

Гаворыцца, што 56-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў пазапраўна вывезці рухавік за межы ЕАЭС. Мужчына прызнаны падазраваным паводле крымінальнай справы.

Апошнія навіны