BE RU EN

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: На нашых межах - орды бандытаў

  • 27.06.2024, 16:44

Нелегалы спецыяльна навучаныя для нападаў на польскіх жаўнераў.

Польскі віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў аб вышэйшым узроўні гібрыднай вайны.

З ягоных слоў, на мяжы з Беларуссю Польшча мае справу не з мігрантамі, якія спрабуюць атрымаць прытулак у Еўразвязе, а «ордамі бандытаў»

Як паведамляе tvn24.pl, кіраўнік вайсковага ведамства прадставіў у парламенце праект паправак да законаў, якія рэгулююць дзеянні войска, паліцыі і памежнай службы ў выпадку пагрозы дзяржаўнай бяспецы.

Са слоў Касіняка-Камыша, нелегалы «нападаюць на мяжу і спрабуюць атакаваць ...> польскіх жаўнераў і афіцэраў», яны «падрыхтаваныя і навучаныя гэтаму».

- Гэта вышэйшы ўзровень гібрыднай вайны, накіраванай супраць Рэспублікі Польшча, вышэйшы ўзровень гэтай вайны, накіраванай сёння супраць бяспекі польскай дзяржавы, - сказаў ён.

Апошнія навіны