ЗША вывелі ў Нарвежскае мора атамную падлодку і самалёт «Суднага дня»
- 27.06.2024, 17:00
Сігнал для РФ.
23 чэрвеня ў Нарвежскім моры з'явіўся кіраваны ракетны крэйсер Вайскова-марскіх сіл ЗША USS Normandy, які суправаджаецца атамнай падлодкай USS Tennessee і самалётамі P-8A Poseidon і E-6B Mercury.
Аб гэтым у X паведаміла Камандаванне вайскова-марскіх сіл ЗША ў Еўропе і Афрыцы. Як адзначае Business Insider, зʼяўленне балістычнай падводнай лодкі кажа аб рэдкай дэманстрацыі сілы на фоне ядравых пагроз РФ і адпраўцы расейскай вайскова-марской флатыліі на Кубу.
Падлодка USS Tennessee здольная несці да 20 ядравых ракет Trident, а які суправаджае яе E-6B Mercury называюць «самалётам Суднага дня», бо ён можа перадаваць дырэктывы Нацыянальнага камандавання на атамныя падводныя лодкі.
Сябра Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў Ханс Крыстэнсэн кажа, што гэта сведчыць аб перадавых аперацыях з атамнымі ракетнымі падводнымі лодкамі.
«Чаго я не чакаў, дык гэта таго, што адна з іх усплыве ля берагоў Нарвегіі ў якасці прамога сігналу Расеі», – напісаў ён у X.
Адзначаецца, што наўмыснае раскрыццё месцазнаходжання падлодак служыць сігналам ядравага стрымлівання і паказвае Маскве, што амерыканскія субмарыны актыўныя ў найбліжэйшых водах. Тым часам расейскія падлодкі ўсё больш актыўна дзейнічаюць у Атлантыцы і нават ля берагоў ЗША.