SpaceX атрымала кантракт на пабудову карабля, які саштурхне МКС з арбіты
- 27.06.2024, 18:03
NASA будзе кантраляваць магчымую місію.
NASA заключыла з кампаніяй мільярдэра Ілана Маска SpaceX кантракт на $843 млн на пабудову касмічнага карабля, які выведзе Міжнародную касмічную станцыю (МКС) з яе арбіты вакол Зямлі, калі тэрмін эксплуатацыі станцыі скончыцца. Пра гэта паведамляе Associated Press 27 чэрвеня.
NASA будзе кантраляваць магчымую місію.
Чакаецца, што Міжнародную касмічную станцыю, запушчаную ў 1998 годзе, неабходна будзе вывесці з арбіты да 2030 года.
Намеснік адміністратара NASA ў кіраванні касмічнымі аперацыямі Кен Баўэрсакс адзначыў, што станцыя застаецца ўзорам навукі, даследаванняў і партнёрства ў космасе.