BE RU EN

Азаранку і Сабаленку дапусцілі да Алімпіяды

  • 27.06.2024, 20:01

Раней Сабаленка адмовілася выступаць на АІ ў Парыжы.

Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Алімпіяды беларускіх тэнісістак Вікторыю Азаранку і Арыну Сабаленку. Абноўлены спіс індывідуальных нейтральных спартоўцаў з Беларусі і РФ, якія маюць права на ўдзел і запрошаныя на Алімпійскія гульні 2024 года, быў апублікаваны ў чацвер.

Праўда, трэцяя ракетка свету Сабаленка нядаўна заявіла, што ў Парыжы выступаць не будзе. Яна спаслалася на загружаны каляндар і на жаданне падумаць пра сваё здароўе.

Вікторыя Азаранка сваю пастанову яшчэ не агучыла.

Апошнія навіны