BE RU EN

У Смаргоні ратавальнікі дасталі з вады знясіленага сабаку

  • 27.06.2024, 20:45

Побач з ім знайшлі мяшок.

Ратавальнікі выцягнулі на бераг сабаку, якога відавочцы заўважылі ў вадаёме на Вілейскім завулку ў Смаргоні, паведамілі ў МНС.

Увечары 26 чэрвеня жыхарка райцэнтра заўважыла на паверхні вады знясіленага сабаку. Сабака быў настолькі знясілены, што нават не мог падымаць галаву. Дабрацца да жывёлы самастойна жанчына не змагла, таму звярнулася ў МНС.

Выратавальнік, які прыбыў на месца, дастаў сабаку на бераг і перадаў валанцёрам для ператрымкі.

«Як пазней расказалі відавочцы, побач з сабакам быў мяшок, хутчэй за ўсё, жывёла цудам выбралася з яго», – дадалі ў МНС.

Апошнія навіны